Адмовіўся ад касацыі над Пачобутам. На дэтэктары хлусні былы пракурор Талерчык


Ці вядомыя факты, што могуць сапсаваць рэпутацыю «ByPol»? Ці працягвае Аляксандр Азараў працаваць на рэжым Лукашэнкі? Чым Пазняк лепшы за Ціханоўскую? Госць праграмы «Шчыра кажучы» – былы пракурор Алег Талерчык.

Алег Талерчык прапрацаваў у пракуратуры 19 гадоў, да права на пенсію яму не хапіла года. Але гэта не спыніла Талерчыка ад пераходу на бок народу ў жніўні 2020 года.

«Бо там праца, якая была, – яна не прыносіла людзям ніякага… Не рабіў зла, але і мала дабра рабіў. Хаця пракуратура павінна стаяць на тым, каб гэтае зло, асабліва ад прадстаўнікоў праваахоўных органаў, тых жа міліцыянераў, – яно не распаўсюджвалася».

Алег Талерчык далучыўся да ініцыятывы, якую стварылі за мяжою былыя сілавікі «ByPol», але сышоў адтуль.

Чаму сышоў? І да якой палітычнай сілы далучыўся? Глядзіце ў поўным выданні праграмы «Шчыра кажучы».

belsat.eu