Карупцыі стала на 35 % болей! Сатырычнае шоу


Беларусы, рыхтуйце грошы – сума вашых штрафаў у 2023 годзе вырасце на 43 %! А яшчэ рыхтуйцеся цалаваць бульбу, якая вырасла ў Драздах. Гэта не жарты – гэта свежыя навіны Беларусі.

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі, хто з лукашыстаў лепш лізнуў дупу з вусамі, паказалі перамовы Стывэна Сігала са старшынём калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, а таксама паказалі забароненыя ў РБ фігуркі «Lego».

Сатырычнае шоу «Хай так TV» апавядзе пра апошнія падзеі і пакажа жэстачайшыя пародыі на беларускую рэчаіснасць.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Кіраўніцтва МУС павіншавалі з Новым годам
  • Пракурор завітаў у дзіцячы садок
  • Аляксандра Рыгорыча назвалі прадметам нацыянальнае гордасці
  • Бульбяны пацалунак на СТВ
  • Навагодні падарунак лукашысту
  • Галасы ў галаве Лукашэнкі падказалі яму рэцэпт мірных перамоваў
  • «Пакуль не гакне прэзідэнт сякераю камусьці па галаве, рашэння пытання няма»
  • МЗС назвала галоўнага саюзніка РБ. І гэта не Пуцін!
  • Карупцыі стала на 35 % болей!
  • Старлей узяў палкана за рогі
  • «Lego» зрабіла фігуркі Ціханоўскай, Мелказёрава і ваяра палка Каліноўскага
  • Фабрыка цацак «Палессе» і расейская вайсковая тэхніка

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: Вот так Лего! / YouTube; president.gov.by