Беларус з ізраільскім досведам дапамагае вайскоўцам ва Украіне


Беларус быў рэабілітолагам у Ізраілі, цяпер змагаецца за здароўе ваяроў ЗСУ. Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Два гады таму Павел разам з жонкаю пераехаў з Беларусі ў Ізраіль, каб там будаваць новае жыццё. Паводле прафесіі Павел– фізіятэрапеўт-рэабілітолаг. Ён марыў вучыцца ў новай краіне медыцыне і вайсковай справе. На старце была праца ў доме старых, Павел займаўся рэабілітацыяй асобаў сталага веку, пасля пайшоў працаваць у службу бяспекі ў прыватнае ахоўнае агенцтва. Пасля гібелі на ўкраінскім фронце найлепшага сябра, Міраслава Лазоўскага, Павел надумаў паехаць ва Украіну.

«Была болеч… больш эфектыўна было з ведамі пайсці ў рэабілітацыйны цэнтр, працаваць з параненымі, чым вывучаць тактычную справу. Так я апынуўся ў рэабілітацыйным цэнтры».

Цяпер Павел жыве каля Кіева і займаецца пасляаперацыйнай рэабілітацыяй параненых ваяроў ЗСУ.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуская кнігарня «Літарка» ў Амерыцы
  • Па чым вучаць беларускую мову беларускія дзеці Падляшша?

belsat.eu