У дакументах беларускія імёны выпраўляліся на расейскія! Русіфікацыя Беларусі


Быў Ярмола Янаў, а расейскі пісар запісаў Ермалаем Івановым! Гэта толькі адзін прыклад русіфікацыі Беларусі, якая ўжо пагражае незалежнасці нашае краіны. Але наш герой перакананы, што «ў кожны момант можа ўсё змяніцца».

«Мова нанова» завітала ў госці да патомнага шляхціча Францішка Ішоры, які жыве на Віленшчыне. Тут у яго свая гаспадарка, ён захоўвае спадчыну Вялікага Княства Літоўскага, хоць насамрэч род шляхціча паходзіць з Вугоршчыны.

Родная мова спадара Францішка – «простая мова», на якой гаварыў, мабыць, сам Адам Міцкевіч. Чаму ён не называе яе беларускаю? Чаму параўноўвае сябе з цыганом? Чаму ў суседнім літоўскім мястэчку дзеці з польскай і літоўскай школаў паміж сабою размаўляюць па-расейску? Чаму спадар Францішак верыць, што ў кожны момант можа ўсё змяніцца, і ягоная родная мова зойме годнае месца на Віленшчыне?

У граматычнай частцы разважаем, ці ёсць розніца, на якой мове размаўляць беларусам у Беларусі.

Спадчына – рус. наследие

Пан = спадар

Як маецеся? = Як справы?

Сучасны свет – рус. современный мир

Дзівак – рус. чудак

Прымаўка – рус. поговорка

Загрода = падворак

Уласны – рус. собственный

Складана – рус. сложно

Пасада – рус. должность

Дакладны – рус. точный

Вугоршчына = Венгрия

На вялікі жаль – рус. к большому сожалению

Занікаць = знікаць – рус. исчезать

Мяжа = граніца

Мясцовасць – рус. местность

Учуць = пачуць – рус. услышать

Мястэчка – рус. городок

Шкада – рус. жаль

Стагоддзе – рус. век

Справаводства – рус. делопроизводство

Тутэйшы – рус. местный

Абражацца – рус. оскорбляться

Зразумелы – рус. понятный

Размежаванне – рус. разделение

Выкладаць – рус. преподавать

Ромы = цыганы

Зрэшты – рус. впрочем

Замест – рус. вместо

Уплыў – рус. влияние

Падобны – рус. похожий

Прыклад – рус. пример

Тэж = таксама – рус. тоже

Мець надзею – рус. иметь надежду

Сталы = пастаянны

Будзьма = давайце будзем

Спадзяваймася = давайце спадзявацца – рус. давайте надеяться

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons