Дэвальвацыя рубля праз тры месяцы? Услед за абвалам расейскага


«Рабяты, сядзеце!» – пагражае Лукашэнка чыноўнікам за правал у гаспадарцы. Ці ўратуюць ягоныя заявы эканоміку Беларусі ад дэвальвацыі рубля, якая можа адбыцца праз тры месяцы, наўздагон абвалу расейскага рубля? Кныровіч і Лузгіна. Новы «Двубой».

«Дэвальвацыі – быць! Правал продажу беларускіх тавараў у Расеі набліжае яе малапрадказальнымі тэмпамі. Як заяўляе сам Лукашэнка, «Атлант» абваліўся практычна на 50 %, трактарны і МАЗ прайграюць сваім кітайскім канкурэнтам. Калі да гэтых праблемаў дадаць праблему «лішніх грошай» у эканоміцы, то застаецца адно пытанне: калі?» – лічыць Аляксандр Кныровіч.

«Не думаю, што ў найбліжэйшай перспектыве адбудзецца рэзкая дэвальвацыя курсу беларускага рубля. Прычына – рынкавае курсаўтварэнне. Усім папярэднім валютным крызісам папярэднічала жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне валютнага рынку. Цяпер такое не практыкуецца. Тым не менш, рызыкі паскарэння зніжэння курсу беларускага рубля прысутнічаюць», – заяўляе Анастасія Лузгіна.

Аляксандр Кныровіч папярэджвае, што цягам трох месяцаў нас можа чакаць значны штуршок у курсе рубля, то бок дэвальвацыя.

Інфаграфіка
Дадатнае сальда вонкавага гандлю Беларусі скарацілася за год у пяць разоў
2024.04.16 08:16

«Дэвальвацыя – фактычна нейкі спосаб ад’ёму грошай у насельніцтва дзяржавай. Праз інфляцыю і дэвальвацыю, калі насельніцтва мае дзве рэчы, калі вымушана ў дзяржаўны бюджэт праз падаткі і тарыфы плаціць больш», – тлумачыць Віталь Цыганкоў, вядоўца праграмы «Двубой».

У якім стане эканоміка Беларусі сёння і чаму Аляксандр Лукашэнка праводзіць столькі нарадаў на гэты конт? І чаму ўлады зноў могуць залезці ў кішэні грамадзянаў?Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой».

Госці палітычнай праграмы:

  • Аляксандр Кныровіч, тэлевядоўца праграмы «Атмасфера»
  • Анастасія Лузгіна, эканаміст, старшая навуковая супрацоўніца BEROC.

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.