Пра звальненне Пратасевіча, прычыны сыходу з Nexta, далучэнне да палка Каліноўскага – на паліграфе Ян Рудзік


У праграме «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні прайшоў дэлегат Каардынацыйнай рады і прадстаўнік руху беларускіх нацыяналістаў Ян Рудзік.

Ці ўзрадаваўся Ян, калі былога рэдактара тэлеграм-каналу Nextа i былога рэдактара «Беларусі галаўнога мозгу» Рамана Пратасевіча затрымалі?

«Не. Я засмуціўся, нават паплакаў. Думаў, заб’юць яго. Чамусьці адразу мне так здалося».

У момант пасадкі самалёта «Ryanair» вы больш баяліся за Рому, за тое, што з ім далей будзе? Або за тое, якую інфармацыю ён можа выдаць?

«Больш за Рому баяўся. То бок, пра тую інфармацыю – гэта неяк усё адышло. Плюс, я думаў, што ён усё чысціць, усе гэтыя перапіскі, і не захоўвае гэтых архіваў».

Як высветлілася пазней, Раман захоўваў перапіскі, што прывяло да хвалі арыштаў з боку рэжыму Лукашэнкі.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці зайздросціць наш суразмоўца Франку Вячорку, ці былі паміж імі канфлікты?
  • Чаму Ян вырашыў сысці з рэдакцыі Nexta, і колькі ён там зарабляў?
  • Ці падабалася яму працаваць галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу»?

belsat.eu