Першы падзел Рэчы Паспалітай: як захапіць краіну


250 гадоў таму сойм прызнаў першы падзел Рэчы Паспалітай. Супраць выступілі толькі трое дэпутатаў з тэрыторыі Беларусі, сярод іх – Тадэвуш Рэйтан. Як суседзі здолелі падпарадкаваць і захапіць цэлую краіну «ад мора да мора»?

Гісторыі
250 гадоў з першага падзелу Рэчы Паспалітай vs «Воссоединение Белоруссии с Россией»
2022.08.05 10:33

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімафея Акудовіча (і коцікаў):

  • Як знікла краіна Рэч Паспалітая ў выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795)?
  • Чаму Паўночная вайна (1700–1721) прывяла да першага падзелу Рэчы Паспалітай?
  • Пётр І і шляхта Рэчы Паспалітай
  • Чаму цэнтралізацыя і бюракратыя – гэта добра?
  • Як Кацярына ІІ умешвалася ў выбары ў Рэчы Паспалітай?
  • Чаму Станіслаў Аўгуст Панятоўскі не зрабіўся ручным сабачкам Кацярыны ІІ?
  • «Казырная карта» Расейскай імперыі – рэлігійнае пытанне
  • Барская канфедэрацыя
  • Навошта Фрыдрых ІІ прапанаваў падзел Рэчы Паспалітай у 1772 годзе?
  • Жан-Жак Русо і PR-кампанія супраць Рэчы Паспалітай
  • Усю гэтую авантуру прыдумала сама Кацярына ІІ?
  • Сойм 1773 года і Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч
  • «Забіце мяне – не забівайце Айчыны»
  • 30 верасня 1773 года – дамова пра першы падзел Рэчы Паспалітай

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.