«Па-за гульнёй» на «Белсаце» – гэта спартовыя навіны Беларусі і свету. Галоўныя падзеі, крытычны погляд і цікавая аналітыка.
У гэтым выданні:
- Упартасць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь з зацягваннем рэакцыі на патрабаванні міжнародных спартовых арганізацыяў у хуткім часе прывядзе да дэлегавання часткі паўнамоцтваў Беларускаму фонду спартовай салідарнасці.
- Заблакаваўшы ў Беларусі найбольш яскравыя спартовыя парталы, улады перайшлі на асобы, арыштоўваючы, уласна, журналістаў. Хто замаўляе паляванне на спартовых рэпарцёраў і аналітыкаў.
- Баскава выключылі з Рады дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі. Замест яго – генеральны дырэктар ХК «Дынама» (Менск) Сяргей Сушко.