15 сакавіка 1994 года была прынятая першая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Вечаровы эфір за 15 сакавіка


Галоўныя тэмы выдання: 

  • 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю нашае незалежнай дзяржавы. Пра падрыхтоўку першага асноўнага закону краіны ўзгадвае Зянон Пазняк. Госці студыі – дарадца Святланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька і дэпутат Вярхоўнага Савету (1990-1996), палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык
  • Палітвязні Беларусі
  • FAS: пад Асіповічамі стварылі базу захавання ядравай зброі. У студыі – аўтар і вядоўца міжнароднай праграмы «Прасвет» Сяргей Пеляса
  • Навіны рэгіёнаў
  • Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
  • Лукашэнкаўскія сілавікі ў фэйкавым канале, які выдае сябе за канал «BYPOL», распаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што Святлана Ціханоўская ўвяла ў дзеянне «План Перамога 2.0» у сувязі з выбарамі ў Расеі. Каментуе Станіслаў Лупаносаў
  • У Расеі пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Каментуе расейскі палітолаг Іван Прэабражэнскі
  • Навіны замежжа
  • Шэф-кухар і ныральнік-аматар Раамін Саміі рыхтуецца здзівіць гасцей летняй Алімпіяды ў Парыжы незвычайным ласункам
  • Дырэктарка Ліцэю БДУ Таццяна Мамчыц нібыта перадала рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Андрэю Каралю калектыўны зварот работнікаў установы, у якім працаўнікі прапаноўваюць надаць ліцэю імя Фелікса Дзяржынскага, паведамляюць у сацыяльных сетках Ліцэю БДУ. Абмяркуем з выпускніцай першага набору Ліцэю БДУ, літаратуразнаўцай Наталляй Русецкай
  • Навіны дня ў скароце

Фота: Белсат