Дарадца Ціханоўскай: Трэба рабіць аўдыт сваіх поспехаў


Нас не бяруць на працу, бо мы жанчыны. У нас заробак на чвэрць меншы, бо мы жанчыны. Як гэта змяніць? Разбіраемся ў праграме «Трэба пагаварыць».

Жанчыны сутыкаюцца з так званай шкляной столлю. Госця праграмы «Трэба пагаварыць», дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр дзеліцца сваім досведам – расказвае, як прымушала працадаўцаў плаціць ёй столькі ж, колькі і мужчынам-калегам.

А таксама – што зрабіць, каб жанчыны былі масава не толькі на выканаўчых пасадах, але і на кіраўнічых? Як ён – шлях жанчыны ў палітыцы і дыпламатыі?

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Belsat.eu