Лябедзька: Гэта можа быць канцом і для Лукашэнкі, і для Пуціна


Апошнім часам свет жыве ў чаканні вайны. Чым для рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна можа абярнуцца вайсковая эскалацыя?

У Беларусі праходзяць вайсковыя вучэнні, але шмат хто з экспертаў кажа, што такім чынам Расея мабілізуе свае войскі для нападу на Украіну. Беларускі палітык Анатоль Лябедзька лічыць, што гэтая сітуацыя можа быць створаная штучна, і галоўная мэта Расеі – зусім не Украіна.

«Усе баяцца, што расейцы ўвойдуць на тэрыторыю Украіны, а яны ўжо ў Беларусі! Яны расцякліся па ўсёй тэрыторыі. Гэта пагроза», – кажа Лябедзька.

Кіраўнік Расейскага еўрапейскага руху Данііл Канстанцінаў мяркуе, што такім чынам Пуцін намагаецца адбудаваць Савецкі Саюз:

«Прататыпам гэтага адроджанага саюзу можна лічыць Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі. Я думаю, што ён хоча наматаць на гэтую Саюзную дзяржаву нейкія яшчэ тэрыторыі, якія ён зможа так ці іначай далучыць да гэтага саюзу».

А што, калі сапраўды адбудзецца ўварванне ва Украіну?

«Калі раптам нешта здарыцца, то гэта можа быць канцом і для Лукашэнкі, і для Пуціна», – кажа Анатоль Лябедзька.

Ці адбудзецца вайна паміж ядравымі дзяржавамі? Якая роля і лёс Беларусі ў гэтым канфлікце? Адказы на гэтыя пытанні шукайце ў новым ток-шоу «Белсату» – «План Б».

Таксама ў праграме:

  • Псеўдарэферэндум. Каму ён трэба і што рабіць звычайным беларусам?
  • Санкцыі. Чаму Беларусь пад санкцыямі зарабіла ў разы большыя грошы, чымся да іх увядзення?
  • Палітычны крызіс. Ці ў стане апазіцыя знайсці з яго выйсце?

Глядзіце ток-шоу «План Б» што другі аўторак на YouTube-канале «Белсат News», у дадатку «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».