Ключавая ўмова для зменаў у Беларусі


Якая стратэгічная будучыня чакае Беларусь? Глядзіце ў новым выданні ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным. Госці студыі – палітолаг, адмыслоўца ў нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак і сузаснавальнік TUT.by Кірыл Валошын.

Стратэгічна Расея прайграе вайну з Украінай. Відавочна, што параза Расеі немінучая, пытанне толькі ў часе і ахвярах. Паводле адмыслоўцы ў нацыянальнай бяспецы Аляксандра Казака, шанц на тое, што будзе пералом на карысць агрэсару – вельмі і вельмі малы.

«Хутчэй за ўсё, з цягам часу гэта пяройдзе ў ізраільскую формулу. Я падазраю, што Украіна выйдзе на межы 1991 года і, хутчэй за ўсё, будзе працягвацца «ізраільская формула», – мяркуе Аляксандр Казак.

Алармісцкія настроі наконт таго, што Беларусь застанецца ў сферы ўплыву разгромленай Расеі, маюць мала падставаў, мяркуюць аўтары ток-шоу «План: Б». Захаду і Украіне давядзецца здзейсніць крокі супраць Лукашэнкі і ягонага рэжыму.

У Беларусі з’явяцца шанцы дэмакратычных пераўтварэнняў з перспектывамі эканамічнага росту і нацыянальнага адраджэння. Але як не забуксаваць на гэтым шляху, калі нашыя дэмакратычныя сілы не прыходзяць да згоды, у тым ліку з Украінай?

«Пытанні стасункаў з Украінай і беларускай еднасці будуць вельмі істотнымі ва ўладкаванні беларускай будучыні», – упэўнены Аляксандр Казак.

Інструментам для дэмілітарызацыі лукашэнкаўскага рэжыму, імаверна, стануць беларускія добраахвотнікі пры гібрыдным падтрыманні ЗСУ. Беларускія палітычныя суб’екты мусяць праявіць мудрасць, у тым ліку знайсці агульную мову са знакавымі палітвязнямі, якія выйдуць на волю.

Ці гатовыя беларусы паразумецца ў будучыні? Досвед якіх краінаў варта скарыстаць новай Беларусі? Ці трэба ўводзіць беларускую мову на заканадаўчым узроўні? Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваем у студыі «Плану: Б».

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu