Захад працягнуў руку Лукашэнку: галоўная ўмова для перазагрузкі


Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Алейнік выказаліся пра паляпшэнне дачыненняў з Польшчай. Захад таксама працягнуў руку. Названая галоўная ўмова для перазагрузкі. Ці гатовы да яе Лукашэнка? А Беларусь? Міхал Патоцкі і Сяргей Лойка ў праграме «Двубой».

«Грамадства павінна зразумець: у агляднай перспектыве рэжым не зменіцца. Зыходзячы з гэтага галоўным пытаннем павінна быць вызваленне палітвязняў, бо гэта самае, мне падаецца, на цяперашні час балючае пытанне», – сцвярджае Аляксандр Лойка, муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай.

На думку Лойкі, заходнія краіны могуць дапамагчы ў вызваленні палітзняволеных так, як гэта было зроблена ў выпадку Наталлі Хершэ, журналістаў «Tut.by» і журналіста радыё «Свабода» Алега Груздзіловіча. І пачаць неабходна з малога – з сустрэчы з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Аб’ектыў
Што пакінуў пасля сябе Макей
2022.11.26 22:54

Журналіст Міхал Патоцкі зазначае, што сустрэчы ўжо ідуць, і прыводзіць прыклад вызвалення сябровак «Саюзу палякаў у Беларусі», а таксама Анджэлікі Борыс. У выпадку ж з журналістам Анджэем Пачобутам – гэта магло б стаць пачаткам сапраўднага паляпшэння дачыненняў Беларусі з Захадам напярэдадні сустрэчы АБСЕ ў Лодзі 1–2 снежня 2022 года. Заўчасная смерць Уладзіміра Макея не дазволіла гэтаму здзейсніцца. Але сёння такая магчымасць зноў залунала на гарызонце.

Працяг дыскусіі глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Hавiны
«Не атрымлівае лекаў, і мы не ведаем, як дапамагчы». Палітвязень Анджэй Пачобут застаецца ў ПКТ
2023.10.26 15:34

Удзельнікі праграмы «Двубой»:

Міхал Патоцкі – польскі журналіст і палітычны эксперт

Аляксандр Лойка – сузаснавальнік Аб’яднання сваякоў і колішніх палітвязняў

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.