Ціханоўская жорстка адказала Пуціну. Сатырычнае шоу


Куды пасля параду знік Аляксандр Лукашэнка? Чаму лукашэнкаўскія вайскоўцы глядзяць на расейскіх, што трэнаваліся ў Беларусі, як на нябожчыкаў? Хто з лукашыстаў трапіў за краты, хто атрымаў павышэнне, а хто ўвогуле мяняе прафесію?

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі чытаюць перапіску дыктатараў, глядзяць дзікія перформансы на Дзень Перамогі і назіраюць за віднымі прадстаўнікамі рэжыму.

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Інструктар з войска РБ развітаўся з расейскімі мобікамі
  • Салігорск: танец жывата на 9 траўня
  • Модныя скокі пад рэмікс «Кацюшы» ў Віцебску
  • Караеў і Каранік заспявалі з Газманавым
  • Весці канцэрт пад фанаграму ў Менску. А што, так можна было?
  • Камісія дзеля вяртання беларусаў будзе працаваць яшчэ 700 гадоў
  • Шпакоўскі, Качанава і матушка Гаўрыіла супраць Акелы і Ракшы
  • Палёты ўва сне і наяве двух дальнабойнікаў
  • Юшка з нафтаю: асаблівасці нацыянальнае кухні
  • Азаронак у гасцях у Салаўёва
  • Маскоўскія паліцэйскія шукаюць… маскоўскіх паліцэйскіх!
  • Арлы, пеўнікі, гусі ці куры – якія птушкі абароняць Маскву ад дронаў?
  • Ціханоўская жорстка адказала Пуціну
  • Галоўны віцебскі ляснік выявіўся аматарам заходніх далікатэсаў
  • «Хабар на хабары – так і жывём» (Largo al factotum – «Сэвільскі цырульнік»)

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: Peter Kovalev / Forum; kremlin.ru; Anders Wiklund / TT newsagency / Forum