«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем


Як хлопец з псіхічным разладам перажыў 2 гады за кратамі? Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

Адзін з самых вядомых беларускіх палітычных вязняў – 24-гадовы Дзіма Гопта. Хлопца з асаблівасцямі псіхічнага развіцця асудзілі на 2 гады турмы за ўдзел у акцыях пратэсту 8 і 9 жніўня ў Жлобіне.

«Быў спадзеў, што Дзіму з ягоным дыягназам не могуць асудзіць. Што калі і асудзяць, то на «хатнюю хімію», што ён будзе ўдома з роднымі. Але калі прагучаў прысуд – 2 гады, гэта быў такі шок! Дзякуй Богу, што на яго шляху сустрэліся неабыякавыя беларусы нават у такі цяжкі момант», – узгадвае Дзімава маці Вольга.

Пасля вызвалення Дзіма з матуляй мусілі пакінуць Беларусь і выехаць у Вільню. У Літве сям’я атрымала палітычны прытулак і будуе сваё жыццё нанова: Вольга працуе, Дзіма атрымаў інваліднасць і праходзіць працоўную практыку.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • У чым падабенства швейцарцаў і беларусаў?
  • Беларусы дамагліся, каб іхныя дакументы прымаліся ў Чэхіі без апастылю.

belsat.eu