«Раптам людзі пачынаюць падаць». Зміцер Галко пра Акрэсціна, Данбас і вайну


Зміцер Галко – у ліку першых журналістаў, сведкаў пачатку вайны Расеі супраць Украіны ў Данбасе ў 2014-м і ў Кіеве ў 2020-м. Прайшоў Майдан, затрымліваўся сілавікамі Лукашэнкі за збіццё міліцыянта, а ягоныя сыны ў 2020-м прайшлі Акрэсціна. Новы «Беларус беларусу».

Журналіст Зміцер Галко – асоба, вядомая і ў Беларусі, і ва Украіне, дзе ён правёў значную частку свайго жыцця. У 2013 годзе ён трапіў на Майдан у Кіеве, а ў 2014-м першым з беларускіх журналістаў пачаў дакументаваць падзеі вайны Расеі супраць Украіны на Данбасе. Да яго не раз звярталіся па дапамогу журналісты «Белсату» Ігар Ільяш і палітзняволеная Кацярына Андрэева, аўтары кнігі «Беларускі Данбас».

Hавiны
«Беларускі Данбас»: украінская вайна вачамі беларусаў
2020.06.29 13:34

«Мы з калегамі сядзім на чыгуначным вакзале ў Данецку – гэта такая прастора, там лаўкі. І раптам людзі пачынаюць падаць. Проста жанчына, мужчына, яшчэ нехта. Гэта выглядала як нейкі зомбіапакаліпсіс. Натуральна, я не бачыў ніколі такога ў жыцці. Спадзяюся, што больш і не пабачу. Іх нехта забіваў, мабыць, са снайперскай вінтоўкі. І я адчуў сябе, нібы мы сядзім у ціры і я зайчык такі з барабанам. І што я зараз так жа павалюся, як усе гэтыя людзі», – узгадвае Зміцер Галко.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны
2022.08.21 11:00

Зміцер Галко затрымліваўся сілавікамі Лукашэнкі быццам бы за збіццё міліцыянта. Ягоныя дзеці таксама зведалі на сабе, што такое «правасуддзе» ў разуменні прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму, трапіўшы ў жніўні 2020 года на Акрэсціна. На жаль, адзін з сыноў Змітра, Андрэй Галко, які быў у вышуку, трагічна загінуў у Маскве: «Пацярпеў ён толькі за тое, што быў маім сынам».

У ноч на 24 лютага 2022 года ў двор дому, дзе жыў Зміцер Галко ў Кіеве, трапіла сем ракетаў. Ён заставаўся ва Украіне ўвесь гэты час, распавядаў пра трагедыю вайны, з якой сутыкнуліся ўкраінцы, пабачыў на ўласныя вочы паўставанне палка імя Кастуся Каліноўскага.

Цяпер Зміцер Галко ў Варшаве, яму тэрмінова патрэбная фінансавая дапамога. Магчыма, вы ці вашыя знаёмыя маглі б дапамагчы яму з працаўладкаваннем.

Таксама ў выданні: глядзіце гісторыю мастака Антося Радзівонава, аўтара праекту «Птушкі з народам». Ён дзякуе гледачам праграмы «Беларус беларусу» за дапамогу.

Беларус беларусу
ГУБАЗіК падставіў беларуса
2022.11.11 19:46

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.