Лукашэнку хочуць выкінуць з Беларусі


Кася Тутайшонак ізноў запрашае вас на свой стрым. Вы пабачыце, як бравы старшыня Ператрахчанка спрабаваў паставіць калгас «Светлы жах» на магічныя рэйкі!

  • Колькі шаманаў патрэбна, каб выбіць з Вавана чарговы крэдыт, калі свайго шамана Ваван ужо пасадзіў у турму?
  • Ці можа Адольф Гітлер дапамагчы прарваць міжнародную блакаду?
  • Якія патрыятычныя сувеніры трэба прадаваць, каб назбіраць на айфон?

Вашай увазе – «Жэстачайшый мульт», кожную нядзелю а 18:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.