РПЦ у Беларусі бегае на пасылках у Лукашэнкі


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе святар Аляксандр Кухта.

Ці абавязкова золата ў царкве і ці хоча ён быць багатым? Ці спавядаў чыноўнікаў і ці лічыць падтрыманне Лукашэнкі грахом? На пытанне: ці лічыць, што кіраўніцтва БПЦ прыслугоўвае Лукашэнку? Праваслаўны святар Аляксандр Кухта адказаў, што «так», але ёсць нюансы.

«Хачу верыць у тое, што беларускія біскупы і тое, што яны робяць так, яны лічаць, што вось гэта адзіны, напэўна, шлях. І яны ў гэтым сэнсе, ну, спрабуюць сабе не хлусіць. Іншае пытанне, што я не згодзен з тым, што і як яны робяць. Бо лічу, што тое, што яны робяць, вядзе нашую царкву да катастрофы».

Святар нагадвае, што паводле Бібліі не магчыма служыць і богу і мамоне, але як гэта сумяшчаецца ў галовах кіраўніцтва беларускай царквы тут пытанне.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці лічыць секс без кахання грахом?
  • Ці прыемна айцу Аляксандру, калі яму цалуюць рукі ды ці давалі яму прыхаджане грошы?
  • Ці абавязкова золата ў царкве і ці хоча ён быць багатым?

belsat.eu