Чаму беларуская ідэнтычнасць немагчымая без беларускае мовы


Госць праграмы – бізнесовец, філантроп і валанцёр Усевалад Баскін. Ён сталеў па-за Беларуссю – у Швейцарыі ды Англіі. Усевалад зрабіўся для англічанаў сваім, але адчуў, што страціў сябе, таму пачаў пошукі сваёй ідэнтычнасці. Абудзілася цікавасць да беларускага. Пераломным момантам сталася расейскае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 года.

«З пачатку вайны дзесьці на другім тыдні я зразумеў, што я больш не хачу глядзець ніякі кантэнт на расейскай мове, – кажа Усевалад. – Я пачаў шукаць кантэнт на беларускай і на ўкраінскай мовах. Я зафолаўвіў усіх беларускіх ютубераў (іх, на жаль, не так ужо і шмат – чалавек 15–20, можа, 30). Але кантэнту, які мне падабаўся, было недастаткова, таму я пачаў глядзець і ўкраінскі».

У Варшаве Усевалад наведаў беларускі размоўны клуб «Гутарок». Пасля гэтага ў яго з’явілася ідэя стварыць уласную пляцоўку, дзе маладыя беларусы маглі б сустракацца, каб гутарыць па-беларуску.

Усевалад распавёў, як вяртаўся да каранёў, якую ролю адыграла ў гэтым беларуская мова і чаму без яе немагчымая беларуская ідэнтычнасць. А таксама падзяліўся, чаго не стае беларускамоўнаму кантэнту.

У граматычнай частцы вядоўца Віктар Шукеловіч распавядзе, як прыгожа дзякаваць па-беларуску.

Бацькі – рус. родители

Шукаць – рус. искать

Цалкам – рус. полностью

Распавесці = расказаць

Намагацца = старацца

Багата = многа

Сябры – рус. друзья

З цягам часу – рус. со временем

Імкнуцца – рус. стремиться

Грамадства – рус. общество

Пажартаваць – рус. пошутить

Зразумець – рус. понять

Згубіць – рус. потерять

Знішчацца – рус. уничтожаться

Аднаўляць – рус. восстанавливать

Моладзь – рус. молодежь

Рухацца – рус. двигаться

Падмацаванне – рус. подкрепление

Супольны = сумесны

Дадатак – рус. приложение

Забаўляльны – рус. развлекательный

Сваякі – рус. родственники

Раптам – рус. вдруг

Інтэрнат, гуртажытак – рус. общежитие

Незалежны – рус. независимый

Пляцоўка – рус. площадка

Захоўваць – рус. сохранять

Адчуваць – рус. чувствовать

Сумна – рус. грустно

Адмаўляцца – рус. отказываться

Прастора – рус. пространство

Спадзявацца – рус. надеяться

Высілкі – рус. усилия

Уяўляць – рус. представлять

Удасканальваць – рус. совершенствовать

Мастацтва – рус. искусство

Атрымліваць – рус. получать

Спявак – рус. певец

Жарт – рус. шутка

Стварыць – рус. создать

Падабацца – рус. нравиться

Разнастайнасць – рус. разнообразие

Паплечнік – рус. соратник

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.