Навошта аддаваць расейцам Мулявіна, Алексіевіч, Кулінковіча? Сяргей Будкін у «Мова нанова»


Беларуская мова асацыюецца з нечым прасунутым, неспазнаным, часам хуліганскім, часам, наадварот, інтэлектуальным. Гэтак лічыць кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Як жа трапіць у гэтую беларускую Нарнію?

Сяргей Будкін – кіраўнік Беларускай рады культуры, якая вырасла з Беларускага фонду культурнай салідарнасці. Таксама ён аўтар шматлікіх праектаў, сярод якіх «(Не)расстраляныя», партал «TuzinFM», шоу «Нармальны Новы Год» і фільм «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр».

Сяргей падзяліўся думкамі наконт выклікаў, з якімі сутыкнулася беларуская культура, і месца беларускай мовы ў ёй.

Hавiны
«Беларусам няёмка, што яны беларусы». Чаму мы не ганарымся сваймі артыстамі? Разважае Сяргей Будкін
2022.02.06 07:30

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч патлумачыў, як не блытаць дзеясловаў «падабацца» і «спадабацца».

Падсілкаваць = «падмацаваць ежай»

За кратамі – рус. за решеткой

Захаванне – рус. сохранение

Дзеецца = робіцца

Безумоўна – рус. безусловно

Мапа = карта

Вынішчыць = зруйнаваць – рус. уничтожить

Натхняць – рус. вдохновлять

Безліч = вельмі многа

Суквецце – рус. соцветие

Спробы – рус. попытки

Падсумаванне = падвядзенне вынікаў (рус. итогов)

Мацаваць = умацоўваць – рус. укреплять

Падмурак = фундамент

Цагліна – рус. кирпич

Весці рэй = задаваць тон

Дзіўна разважаць – рус. странно рассуждать

Дбаць = клапаціцца

Досвед = вопыт

Сусвет – рус. вселенная

Галінка – рус. ветка

Грунтавацца = быць заснаваным

Чароўнасць = хараство

Прасунуты = прагрэсіўны

Прасякнуць – рус. проникнуть

Прастора – рус. пространство

Багата = многа, шмат

Вымкнуты = выключаны

Ланцуг – рус. цепь

Прасоўваць – рус. продвигать

Дачыненні = адносіны

Саромецца – рус. стесняться

Імпэт = парыў

Хвалепадобны – рус. волнообразный

Сумны – рус. печальный

Захады = меры, крокі

Стрыманы – рус. сдержанный

Штораз = кожны раз

Адрозніваць – рус. отличать

Амбасадар = пасол

Спалучаць = сумяшчаць

Спрыяць = садзейнічаць

З карысцю – рус. с пользой

Неспрыяльныя абставіны – рус. неблагоприятные обстоятельства

Менавіта = іменна

Зычу не губляць надзеі – рус. желаю не терять надежды

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.