Вайна, эміграцыя, Ізраіль і тэатр. Гісторыя Дзіяны Флеер


Галоўныя ролі на сталічных сцэнах адкрылі ёй багата прафесійных магчымасцяў, але з пачаткам вайны таленавітая акторка пастанавіла пакінуць радзіму і з’ехаць у Ізраіль.

Хоць творчы шлях у Ізраілі давялося пачынаць з нуля, вярнуцца на сцэну Дзіяне ўдалося даволі хутка. Дзіяна Флеер атрымала галоўную ролю ў новай пастаноўцы тэатру «Вокны». Спектакль «Зоркапад» паказвае дыялог паміж, маці загінулай у Асвенціме, і сынам, які спрабуе скончыць жыццё самагубствам. Рэпартаж пра спектакль і гісторыю Дзіяны Флеер у новым выпуску цыклю «Лета ў Аб’ектыве».