Самі вінаватыя: пацярпелыя ад паводкі расейцы заплацяць падатак! Сатырычнае шоу


У новым выпуску праграмы «Вечаровы шпіль»:

  • Пуцін не спяшаецца на дапамогу Арэнбургскай вобласці!
  • Надзвычайная адысея Куранкова: з фізрукоў у чэкісты, з чэкістаў у міністры!
  • «Вас папярэджвалі!» і «Тэлефоны прыбралі!» Жыхарам Орску патлумачылі, у чым іх памылка
  • Поп-самазванец? Святая вада не справілася са звычайнай рачной
  • Каму дастануцца сціралкі арчан і арэнбуржцаў?
  • Бабры, суслікі або пацукі? СК РФ дапытаў падазраваных
  • Песенька пра дамба*бах!
  • Кітайскі гарадавы! Чаму таварыш Сі не прыняў таварыша Пу?
  • Дыктатар па выкліку першы паціснуў руку калегу пасля «выбараў»
  • Дзеці будаўнікоў пуцінізму не хочуць жыць на радзіме!
  • Пляжы Паўночнай Карэі чакаюць гасцей з РФ!
  • Чаму б табе не адпачыць у Чачэніі?
  • Суды выдалі ваенную таямніцу пра масавае дэзерцірства!
  • 2,5 тыс. удзельнікаў «СВА» сталі дома крымінальнікамі
  • Дэзерцір хаваўся ў коме!
  • Ветэран «СВА» застаўся без рукі, сэрца і мільёна рублёў
  • Крамлёўскі фараон і сем казняў расейскіх
  • Рэванш правал у «Крокусе»? Сілавікі абясшкодзілі геймера-тэрарыста ў Ніжнім Тагіле
  • Маці года? Масквічка данесла на сына за вывучэнне ўкраінскай мовы
  • Пуцін стаў ахвярай тэлефонных махляроў!

Аўтар і вядоўца праграмы – Алесь Карніенка.

Скетчы – Алесь Карніенка, Марцін Крам і Анатоль Чайкоўскі.

Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: МЧС России / Вконтакте

belsat.eu / ІР