У Менску габрэі маглі ўратаваць Расейскую імперыю ад развалу


Каханне заснавальніка паліцэйскага сыску Расеі Сяргея Зубатава да рэвалюцыянеркі з-пад Горадні Марыі Вільбушэвіч зрабіла Менск горадам з падкантрольнаю палітычнаю свабодай. І ледзь не ўратавала Расейскую імперыю.

Сяргей Зубатаў з Масквы пабудаваў выдатную кар’еру: вырас з агента паліцыі ў рэвалюцыйных арганізацыях рабочых да кіраўніка Маскоўскага аддзялення аховы, і поспех ягоны грунтаваўся на новых метадах працы…

«Галоўнае, што ў сваёй дзейнасці ён абапіраўся не на гвалт і рэпрэсіі, а на пераконванні. Зубатаў запрашаў да сябе схопленых рэвалюцыянераў і гадзінамі даказваў ім, што рэальнасць можна мяняць без бомбаў і кінжалаў», – распавядае вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч.

У 1902 годзе Зубатаў надумаў паставіць эксперымент, месцам для якога абраў Менск. Моцна паўплывала на выбар сярод мноства гарадоў Расеі каханне да Марыі Вільбушэвіч (1879–1961), рэвалюцыянеркі з Ласосны каля Горадні.

Як гэтае каханне перарасло ў ідэю стварыць легальны рабочы рух? Што за Габрэйская незалежная рабочая партыя ўзнікла ў Менску? І як сённяшняя сталіца Беларусі сталася сусветным цэнтрам сіянізму, які дамагаўся адраджэння Ізраілю? І чаму саюз Зубатава з Вільбушэвіч мог уратаваць Расейскую імперыю, але гэтага так і не адбылося? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.