Санкцыі Захаду і Лукашэнкі – фуфло?


Па кім удараць санкцыі, што ўвёў Лукашэнка супраць Захаду, і хто на гэтым заробіць? Чаму Літва працягвае вазіць грузы «Беларуськалію» нават пасля ўвядзення санкцыяў? Ці будуць увогуле працаваць якія-небудзь санкцыі Еўразвязу і ЗША супраць Лукашэнкі? Чаму ў Беларусі дагэтуль застаецца столькі саўковай бутафорыі?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: журналістка «Белсату» Марына Яновіч, публіцыст Севярын Квяткоўскі, а таксама прадпрымальнік і грамадскі актывіст Кірыл Атаманчык.

Некаторыя тэзы, агучаныя гасцямі.

Кірыл Атаманчык:

  • На контрсанкцыях заробіць атачэнне Лукашэнкі – мы хутка ўбачым на прылаўках сербскую «Мілку» ці іярданскі «Кіндэр».
  • Тыя санкцыі, якія мы цяпер бачым, – гэта дэманстрацыя намераў уздзеяння на рэжым Лукашэнкі.
  • Аб’ём гандлю Літвы з Беларуссю за 2021 год нашмат вырас: словы разыходзяцца са справамі.

Марына Яновіч:

  • У Беларусі ўсе роўныя, але некаторыя раўнейшыя – гэта і ёсць той самы савок.
  • Можна ўявіць, як страшна атачэнню Лукашэнкі, калі яны думаюць аб сваёй будучыні.
  • Закінь зараз саўкафілаў у гэты савок у цяперашнім узросце, дзе дзве праграмы тэлебачання і бясконцыя чэргі, яны самі першыя возьмуць вілы і пойдуць змагацца за змены.

Севярын Квяткоўскі:

  • ОНТ глядзіць 10 % аўдыторыі ў Беларусі, СТВ – 4 %.
  • Беларусь як Лацінская Амерыка 1970-х: дзяржаўны капіталізм, манаполія, персанальная ўлада.
  • Беларусь займае першае месца ў Еўропе паводле ўзроўню IQ насельніцтва – 102. За намі ідуць Эстонія і Швецыя – 101.

Калаж з фота: LEONARDO FERNANDEZ VILORIA, Reuters, Forum / Valery Sharifulin, TASS, Forum / Jimmy Villalta, Zuma Press, Forum