У жніўні 2020 года жодзінскія канваіры мацюкаліся і клялі амапаўцаў


Андрэй Ткачоў ратаваў беларусаў, калі ў краіну прыйшоў каронавірус. Ён пратэставаў супраць сфальшаваных выбараў, зрабіўся ахвяраю катаванняў і мусіў пакінуць Беларусь. Але ён не кінуў беларусаў сам-насам з пандэміяй.

Андрэй Ткачоў разам з Андрэем Стрыжаком пры канцы 2019 – у пачатку 2020 года разгарнулі кампанію для дапамогі дактарам «ByCovid19», дзякуючы якой былі ўратаваныя сотні жыццяў беларусаў. Пасля яе завяршэння ўлетку 2020 года ён актыўна ўключыўся ў грамадскую дзейнасць.

Натуральна, Андрэй узяў удзел у пратэстах супраць сфальшаваных выбараў. Яго затрымалі, збілі і адвезлі ў жодзінскі ІЧУ. Нават канваіры ізалятару былі ў жаху ад таго, што зрабіў АМАП з затрыманымі.

Беларус беларусу
Беларусы дапамаглі міліцыянту, які кінуў службу на знак пратэсту
2021.11.02 11:17

«Адмова ў аказанні медычнай дапамогі, звесткі аб катаваннях – гэта ўсё ўкладаецца ў парушэнне 7-га артыкулу Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх палітычных правах», – кажа праваабаронца Васіль Завадскі.

Пасля вызвалення Андрэй з’ехаў з Беларусі. Цяпер ён – каардынатар Фонду медычнай салідарнасці. Ён упэўнены ў перамозе над рэжымам Лукашэнкі і заклікае ўсіх беларусаў берагчы сябе да гэтага моманту.

«Беларусам, якія засталіся, я жадаю перадусім берагчы сябе, берагчы свае здароўе. Таму што гэта пытанне часу – калі мы пераможам. Важна захаваць сябе да гэтага моманту, зберагчы сваю прадуктыўнасць, не рызыкаваць сабою без патрэбы, берагчы сваё здароўе, насіць маскі, вакцынавацца, трымацца сацыяльнай дыстанцыі», – заклікае Андрэй.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Віталь Каваленка атрымаў штраф і тры гады зняволення за абарону сына.
Hавiны
«Людзі ў цывільным» ламіліся ў кватэру, адзін зламаў пальцы. Гаспадара кватэры асудзілі на «хімію»
2021.09.08 20:37

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

Калаж з фота: Радыё Свабода / YouTube