Інтэрв'ю ў Дудзя, ноч у турме і допыты. Як пенсіянерка стала ворагам Лукашэнкі


Палітычная эмігрантка Аляксандра Ханевіч, пасля інтерв’ю ў праграме Дудзя адкрыла ўласны Ютуб-канал і стала бадай найстарэйшай беларускай палітычнай блогеркай.

«Старая дура» – так мне напісалі ў каментах да першых відэа ў блогу. І гэта напісала мая знаёмая!», – кажа Аляксандра Ханевіч.

Да 2020 года гарадзенская пенсіянерка была старшынёй ветэранскай арганізацыі. Аднак на пратэсты стала выходзіць з 9 жніўня. У першы жа дзень была арыштаваная, прайшла допыты ў следчым камітэце і міліцыі:

«Пасля ночы ў Гарадзенскай турме я вырашыла – я гэта так не пакіну, я буду далей выходзіць».

У 2021 годзе Аляксандра з’ехала ў Польшчу.

«У маёй ветэранскай арганізацыі такія «патрыёты», што ў 90% іхныя дзеці жывуць за мяжой! І вось яны цяпер «патрыёты», а я «здрадніца», – дзеліцца Аляксандра.

На сваім ютуб-канале блогерка выкрывае хлусню беларускай прапаганды пра жыццё ў Польшчы. І ўжо мае водгукі ад знаёмых што засталіся ў Беларусі – яны глядзяць, але не падпісваюцца і не ставяць лайкі, баючыся за сваю свабоду.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.