Якія настроі на БТ, чаму не пашчасціла Сабаленцы, што пасля вызвалення Івуліна?


Ці хацеў бы зрабіцца міністрам спорту, ці сумуе па часе, калі працаваў на БТ, і ці падтрымлівае сувязь з былымі калегамі, на паліграфе ў праграме «Шчыра кажучы» адказваў YouTube-блогер Яраслаў Пісарэнка.

Яраслаў не лічыць Аляксандра Івуліна сваім канкурэнтам, бо абодва спартовыя журналісты цяпер працуюць у розных нішах і, як пацвердзіў паліграф, паміж імі няма канфліктаў, яны і далей маюць сяброўскія стасункі. А вось ці падтрымлівае Яраслаў сувязь з кім-небудзь са сваіх былых калегаў на БТ і што там кажуць у курылках?

«Калі шчыра, я сказаў бы, што ў цэлым на беларускім тэліку Лукашэнку мала хто падтрымлівае. Бо я нідзе, напэўна, не чуў столькі крытыкі ўлады да дваццатага года, як у курылках тэлебачання. Ну, так бы мовіць, там людзі ўсё разумеюць. Яны ж не бараны. Яны ўсё выдатна разумеюць».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • За спартовымі дасягненнямі якіх беларускіх спартоўцаў Яраслаў Пісарэнка сочыць?
  • Што ён думае пра Арыну Сабаленку?
  • Чаго больш за ўсё ён баяўся на Акрэсціна?

belsat.eu