«Хай так TV» зазірнуў у алімпійскую вёску, дзе самотна нудзяцца беларускія спартоўцы. Высветлілася, што іх ахапіла шпіёнаманія, якая сапсавала ім Дзень святога Валянціна.
Мы таксама даведаліся, як рыхтуецца Беларусь да Дня закаханых. Які падарунак атрымаў вядомы прапагандыст з дзяржканалу? Чым кончыўся службовы раман у выканкаме? Якую традыцыю вырашыў адрадзіць Лукашэнка?
А Аляксей Маліноўскі з «Нафтану» распавёў нам пра страйк на гэтым заводзе і аб правілах, што пануюць у ягоным родным гарадку.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.