Вайсковыя дроны ўжо сочаць за заводамі ў Беларусі. Лукашэнку здаў ягоны бацюшка


Пакуль у Казахстане прыбіраюць скульптуры Назарбаева, Лукашэнка піша закон аб гарантыях і скардзіцца бацюшку на Раство. Вайсковыя дроны пагражаюць заводам Беларусі, кіраўнік ОНТ Маркаў марыць пра «хруст французскай булкі». Гумар ад «Хай Так TV».

Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Аляксандр Лукашэнка прыняў «закон аб гарантыях». Што далей?
  • Выбары ў Беларусі. Алег Гайдукевіч зноў паказаў маленькі тызер
  • У Беларусі здымуць фільм пра «гераізм» сілавікоў у 2020 годзе. Хто напіша сцэнар: Нолан ці Кэмеран?
  • У Беларусі могуць зняць працяг фільму «Адважнае сэрца»
  • Святар Андрэй Лемяшонак запрашае еўрапейцаў у Беларусь
  • У Нямеччыне людзі замярзаюць пад трыма коўдрамі?
  • Лукашэнку здаў ягоны бацюшка на Раство
  • Новы гандлёвы цэнтр «Першы» ў Менску. Што можна набыць?
  • Вайсковыя дроны ўжо сочаць за заводамі ў Беларусі. Светлагорск – №1?
  • Беларусь зварочвае касмічную праграму
  • Курс ёгі за 5 тысяч рублёў. Навошта?
  • У Беларусі 3D-прынтар надрукаваў катлету. Мукавозчык у экстазе
  • Марат Маркаў «Фабержэ» марыць пра хруст французскай булкі разам з вагнэраўцамі

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; ОНТ; arbatmedia; Amr Alfiky / Reuters / Forum