Аляксей гатуе імбірны напой і штотыдзень частуе ім усіх ахвотных у цэнтры Варшавы. Гэта ягоная падзяка палякам за гасціннасць да палітычнага ўцекача з Беларусі. Ці трэба дадаваць, што Аляксей – беларускамоўны?
Аляксей Масеціч раней працаваў у кнігарні ў Бярозе, што на Берасцейшчыне. 11–12 жніўня да яго прыйшлі людзі з ГУБАЗіКу і затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Давялося з’ехаць спярша ў Літву, а потым – у Польшчу.
На новым месцы Аляксей усё думаў, як бы аддзячыць палякам за падтрыманне. Ён любіць гатаваць і частаваць людзей, таму рашэнне нарадзілася само сабою: ён поіць жыхароў Варшавы імбірным напоем уласнага прыгатавання. У халодны дзень 10 літраў (каля 50 порцыяў) гарачага «дзякуй» разыходзіцца за нейкія 20 хвілінаў!
Як Аляксей вырваўся з лапаў ГУБАЗіКу? Што ў турме грэла душу затрыманым? Што было вырашальным довадам на карысць эміграцыі? Чаму Аляксей надае вялікую вагу пачастунку з гарачага напою? Якія мае планы на будучыню? Якіх беларусаў імкнецца ўзгадаваць рэжым і як кожны з нас можа гэтаму перашкодзіць?
Традыцыйна гледачоў чакаюць разнастайныя моўныя цікавінкі, а ў граматычнай частцы мы нагадаем словы, якімі беларусы называюць самыя розныя катэгорыі напіткаў… Ці напояў?.. Ці пітва?.. А можа, трункаў?.. Давайце разбярэмся.
Штодня = кожны дзень
Штотыдзень = кожны тыдзень
Імбіровы напой = імбірны напой – рус. имбирный напиток
Пачаставаць – рус. угостить
Уцякач = бежанец
Лёс – рус. судьба
Складнік – рус. элемент
Цытрына = лімон
Цынамон = карыца
З-за кратаў – рус. из-за решетки
Затрыманне – рус. задержание
Крымінальны артыкул – рус. криминальная статья
Селядзец – рус. селедка
Марыць – рус. мечтать
Салодка і смачна – рус. сладко и вкусно
Адчуваць патрэбным – рус. чувствовать нужным
Кухар – рус. повар
Танна – рус. дешево
Дзяркач = венік
Твор мастацтва – рус. произведение искусства
Забарона – рус. запрет
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: Elijah G / unsplash