Адкуль назва Беларусь: тлумачым на катах


Чаму Белая Русь альбо Russia Alba (Ruthenia Alba) была як Эльдарада, аднак здолела з міфічнай стаць сапраўднай краінай. Як яна ператварылася ў Беларусь і чаму наша краіна цяпер называецца не Літва або Крывія?

Упершыню назва Russia Alba (Белая Русь) з’яўляецца ў 1250-я гады ў ананімным трактаце ў Ірландыі і найчасцей звязвалася з Наўгародскай рэспублікай. У часы Лівонскай вайны ў 1560-я гады яна спачатку перайшла на тэрыторыю ўсходняй Беларусі (Полаччыну) у складзе Вялікага княства Літоўскага і толькі пасля паўстання 1863–1864 гадоў замацавалася за ўсёй тэрыторыяй цяперашняй Беларусі. Але чаму так адбывалася? І чаму Беларусь у выніку стала Беларуссю, а не Літвой ці Крывіяй? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы вядоцы Цімоха Акудовіча (і коцікаў) «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.