Нік і Майк, Пятроў і Башыраў, спяшайцеся! Хутка ў вашых калег па спецслужбам не застанецца ніводнага шанцу! Бяспекаю «крэпкага арэшка» можа заняцца сам Аляксандр Саладуха!
Міхась Зуй і Дзяніс Дудзінскі сабралі навіны Беларусі, якія гучаць як сатырычная выдумка, але гэта адбываецца насамрэч! Напрыклад, стала вядома, якія нататкі робяць чыноўнікі, калі выступае Аляксандр Рыгоравіч.
Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:
- ШОК! У школе заўважылі бчб-налепку
- Рональд Макдоналд нанёс Азаронку ўдар у адказ!
- ОНТ: уся надзея толькі на зоркі
- Пацікаўцеся бюджэтам на 2023 год
- Філіп Кіркораў дапаможа астралагіні з ОНТ
- Беларускія Хруша і Сцяпашка правалілі заданне на акупаваных тэрыторыях
- Прапагандэса Сіманьян: «Гаагі баяцца – у лес не хадзіць»
- Украінскія танку ўжо за 180 км ад Масквы!
- Атрад самагубцаў імя Макея
- Чыноўнікаў папрасілі не драмаць на галёрцы і не маляваць «какі-малякі»
- Пачуй нерв размовы! Ігар Тур раскрытыкаваў слухачоў вусатага аратара
- Кадыраў нагарадзіў Кадыраву ордэнам Кадырава. А які ордэн чакае Колю?
- Як адкасіць ад арміі: рэцэпт расейскага пасла ў Вялікай Брытаніі
- «Закалфэст» у Горадні
- Што было ў планах Перасядзента на 2022
- Членаў БРСМ чакаюць у вайсковай краме
- У РБ скрыжавалі гісторыю і матэматыку
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: Turar Kazangapov / Reuters / Forum; АТН: новости Беларуси и мира / YouTube