Беларусь павінна пайсці шляхам Ізраілю? На паліграфе Наста Базар


Ці павінны жанчыны нароўні з мужчынамі служыць у войску? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы».

На пытанне, ці была б яна гатовая служыць у арміі, актывістка Наста Базар адназначна адказала, што не. Чаму, калі мы за роўныя правы?

«У маім ідэальным свеце проста не павінна быць войнаў. Не павінна быць войнаў, і не павінна быць арміі. Я мару, што свет разаўецца да такой стадыі, калі не трэба будзе гвалтаваць. Таму што вайна – гэта гвалт. Таму калі не будзе вайны, то не трэба будзе армія».

І дадае, што і для мужчынаў служба ў войску мусіць быць добраахвотнай.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Што такое радыкальны фемінізм?
  • Быць феміністкай – гэта модна?
  • Да жанчын нароўні з мужчынамі павінна ўжывацца смяротная кара?

belsat.eu