Пуціну паставілі дыягназ


Уладзімір Пуцін пяты раз цягам свайго жыцця і трэці раз запар уступіў на пасаду прэзідэнта. Падрабязней – у праграме «Лукавыя навіны»:

Пяты прэзідэнцкі тэрмін, безумоўна, з’яўляецца грубым парушэннем Канстытуцыі, якая Пуціну як гаранту дасталася ў 2000-м годзе і якую ён кляўся абараняць. Ельцын за два свае тэрміны не змяніў Канстытуцыю ні разу. Пры Пуціне з ёю рабілі рознага кшталту змены ўжо пяць разоў. Упершыню – у 2008-м, калі Пуцін часова займаў пасаду прэмʼер-міністра, а прэзідэнтам быў Мядзведзеў.

Двойчы папраўкі ўносілі ў 2014-м годзе, «абнуліла» тэрміны Пуціна версія Канстытуцыі 2020-га года. А ў кастрычніку 2022-га ў Канстытуцыю Расеі ўпісалі часова акупаваныя тэрыторыі Украіны. Ды нават пры такіх сістэматычных парушэннях прэзідэнцкай клятвы, многія навіну пра яго ўступленне на пасаду прэзідэнта знаходзяць радаснай. Тлустую кропку паставіў Патрыярх Кірыл. Ён, прачытаўшы малебен з падзякаю Пуціну, заявіў, што служэнне Расеі на Пуціна ўсклаў сам Бог, і пажадаў яму кіраваць да канца ягоных дзён.

«Да сканчэння стагоддзя, як мы кажам. Ну і з адвагай скажу: дай Бог, каб канец стагоддзя і азначаў канец вашага знаходжання ва ўладзе. У вас ёсць усё для таго, каб доўга і паспяхова здзяйсняць гэта вялікае служэнне Радзіме».

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Багатыя расейцы знішчылі нямецкі танк

belsat.eu  / Авер