«Улады ператварылі жыццё ў пекла»


Наста Азарка была актывісткай «Маладога фронту», арганізоўвала мерапрыемствы ў Нясвіжы ў 2020 годзе і таму вымушана з’ехала з Беларусі. Сёння ёй патрэбная дапамога. У выданні таксама падзяка ад сям’і стачкамаўца Сяргея з «Белкарду».

Наста Азарка – беларуская паэтка і актывістка з Нясвіжу, сябра арганізацыі «Малады фронт», за ўдзел у якой з 2006 года неаднаразова прыцягвалася да адказнасці з боку рэжыму Лукашэнкі. Улады ператварылі ейнае жыццё ў пекла – пачынаючы ад немагчымасці ўладкавацца на працу паводле спецыяльнасці (настаўніца пачатковых класаў) да пагрозы забраць дачку ў прытулак і нават да пагрозаў жыццю.

«Я вымушаная была пагадзіцца на інтымныя адносіны з афіцэрамі міліцыі, для таго каб застацца жывой», – са слязамі на вачах узгадвае Наста.

Пасля актыўных дзеянняў у 2020 годзе, калі Наста дапамагала іншым з юрыдычнымі кансультацыямі, рабіла ўлёткі, пісала прамовы, ладзіла мерапрыемствы ў Нясвіжы, яна вымушаная была пасля шматлікіх пагрозаў з’ехаць за мяжу. Цяпер яна ў Познані актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці беларускай дыяспары, а таксама спрабуе знайсці працу.

Цяжкае фінансавае становішча вымусіла яе звярнуцца па дапамогу, у сувязі з чым «BYSOL» распачаў збор сродкаў для дапамогі Настассі.

Да гледачоў праграмы «Беларус беларусу» Наста Азарка звяртаецца па дапамогу для сваёй дачкі, якая лепіць з палімернай гліны, каб набыць матэрыялы.

Беларус беларусу
Лукашыстаў напалохаў стачкам на «Белкардзе»
2022.10.28 21:07

А таксама ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» гісторыя дапамогі стачкамаўцу з «Белкарду», гарадзенцу Сяргею, і ягонай сям’і, якія ў выніку рэпрэсіяў вымушаныя былі з’ехаць у Беласток. Сям’я Сяргея дзякуе гледачам «Беларус беларусу», беларускай дыяспары ў Нарвегіі, беларусам з Горадні і Менску за дапамогу.

«Пасля праграмы ўсё пайшло добра!» – дзеліцца станоўчымі эмоцыямі жонка Сяргея Марына.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, нязломных артыстаў і іхных дзяцей, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.