У новым выданні праграмы «Вечаровы шпіль»:
- Такер Карлсан у Крамлі. Малы «накінуў на вентылятар»!
- Ад Рурыка да Гітлера. Гістарычная даведка ці псіхіятрычная?
- Куды саслалі Барыса Надзеждзіна?
- Згарэў на працы. Пяскоў шпіталізаваны пасля выкарыстання гаджэту, перададзенага яго шэфу
- Ударыць па ЕЗ ядравай бомбай? Моладзь супраць! Але ёсць нюанс…
- Федэральны канал прапусціў крамольны сюжэт
- Вярні медалі, дон! Паліцыя паставіла пад сумнеў подзвіг Адама Кадырава
- Дзядулю бачыш? А ён ёсць! Фігурыстка Валіева, пірожнае з лекамі і цень забытага продка
- Тэорыя прафесара Салаўя авалодвае масамі: пракуратуру і ЦВК просяць праверыць Пуціна на наяўнасць двайнікоў!
- Яўген Васільевіч мяняе прапіску. Кабаева выгнала двайніка з дому!
- Галкін усынавіць Арбакайтэ! Як сям’я інагента пагнула духоўныя скрэпы
- Братва, пара пладзіцца! Відэаблогер заклікаў зэкаў вырашыць дэмаграфічныя праблемы РФ
- Новы фронт «СВА»: у Эквадорскіх бананах выяўленая бацыла русафобіі!
- Яйкі – Пуціну, байрактары – Зяленскаму. Чарговы турэцкі нож у маскоўскую спіну
- Генерал арміі паспрачаўся з Вярхоўным галоўнакамандуючым
- Украінскія ДРГ прарваліся ўглыб РФ!
- Расейскі мэр здаў горад ЗСУ без бою!
Аўтар і вядоўца праграмы – Алесь Карніенка.
Скетчы – Марцін Крам і Анатоль Чайкоўскі.
Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: A.Savin / Wikimedia Commons; kremlin.ru
belsat.eu / Авер