Арыштаваная па справе Зельцара пра кашмары Жодзінскай турмы


Палітзняволеная Вольга Скрашчук адседзела па справе Зельцара «ўсяго» 16 месяцаў. І лічыць, што ёй пашанцавала вырвацца і з-за кратаў.

Праз тры гады зняволення пачынаюцца сістэмныя змены ў асобе чалавека. Вядоўца Марыя Грыц і псіхалагіня Вольга Вялічка размаўляюць пра тое, якімі выходзяць з-за кратаў палітвязні і якія праблемы з сацыялізацыяй яны маюць:

«Палітвязні не звяртаюцца па псіхалагічную дапамогу. Фактычна асноўны цяжар іх сацыялізацыі нясуць іхныя сем’і», – сцвярджае псіхалагіня.

Палітзняволеныя за кратамі развучваюцца жыць нармальным жыццём – нават выключаць за сабой святло, адчыняць і зачыняць дзверы. Ініцыятыва «Вольныя» мае станоўчы досвед дапамогі палітвязням і палітвязынкам. Тут вы зможаце хутка атрымаць дапамогу, або стаць валанцёрам і дапамагаць іншым.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.