Беларускія пункты ў Нью-Ёрку. Наўрад ці вы пра гэта чулі


Вядомы блогер Лёня Пашкоўскі, аўтар YouTube-каналу «Хачу дамоў», распавядзе пра беларускія мясціны ў Нью- Ёрку. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

У дакументальным праекце «Хачу дамоў» Лёня Пашкоўскі расказвае пра свае вандроўкі і жыццё мясцовых жыхароў у самых дзіўных і небяспечных у свеце мясцінах. Разам з Лёнем мы пройдземся па акрузе ў Нью-Ёрку, дзе ён цяпер жыве і дзе ёсць шмат месцаў, уганараваных імем Тадэвуша Касцюшкі.

«Ёсць цікавая гістарычная сувязь паміж Беларуссю і ЗША праз персону Тадэвуша Касцюшкі. Таму што ён – нацыянальны герой ЗША, удзельнічаў у вайне за незалежнасць і па ўсёй краіне ёсць вялікая колькасць месцаў, названых у ягоны гонар».

У Нью-Ёрку мы знайшлі вуліцу, басейн, станцыю метро, школу і мост у гонар Касцюшкі. Што праўда, часта ягонае імя напісана ў польскай транслітарацыі, праз што жыхары Нью-Ёрку маюць складанасць у прачытанні і вымаўленні прозвішча.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларускі спартовы клуб «Волат» цяпер у Варшаве
  • Праект эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі

belsat.eu