АМАП збіў так, што не змагла хадзіць


Жыхарку Берасця АМАП затрымліваў так жорстка, што пасля збіцця яна не змагла хадзіць. Без тэрміновай аперацыі атрыманыя пашкоджанні маглі прывесці да інваліднасці. Але здарыўся звычайны цуд. Новы «Беларус беларусу».

«Я была ў нейкім шоку пасля затрымання. Было не да адчуванняў, таму што быў проста шок. На раніцу ў камеры, калі мы ўжо прачнуліся, я адчула, што мне баліць нага, балела шмат чаго, але востра балела нага», – успамінае берасцейка, якая пасля выбараў 2020 года была жорстка затрыманая АМАПам.

Пасля вызвалення яна здолела з’ехаць у Польшчу, але стан здароўя пагоршыўся настолькі, што Іна магла страціць здольнасць хадзіць. Патрэбная была неадкладная дапамога, на што адгукнуўся Беларускі дом у Варшаве.

«Сродкі былі сабраныя падчас канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» супольна з каналам «Polsat», – распавядае Алесь Зарэмбюк, кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве.

Аперацыя прайшла паспяхова і далей пачаўся цяжкі перыяд рэабілітацыі, які таксама вымагаў значных фінансавых выдаткаў. У гэтым дапамаглі гледачы праграмы «Беларус беларусу» і «BYSOL». Сёння беларуска зноў адчувае сябе паўнавартасным чалавекам, за што дзякуе ўсім, хто не застаўся абыякавым. Беларускае грамадства мусіць ведаць, як дапамагаюць беларусы беларусам.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.