Люцыян Жалігоўскі. Стваральнік самаабвешчанай дзяржавы Сярэдняя Літва


9 кастрычніка 1920 года 1-ая Літоўска-Беларуская дывізія падняла бунт супраць Пілсудскага і захапіла Вільню. Паўстала дзяржава Сярэдняя Літва, дзе беларусаў было 40 %. На чале міні-ВКЛ – Люцыян Жалігоўскі з-пад Ашмянаў.

Падзенне Расейскай імперыі і распачатыя на яе ўскраінах войны выліліся ў тое, што ў кастрычніку 1920 года ў Вільні была абвешчаная дзяржава пад назваю Сярэдняя Літва. Яна была ўтвораная ў выніку паходу жаўнераў 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі на чале з генералам Люцыянам Жалігоўскім.

Новую дзяржаву падтрымалі і беларускія дзеячы, у тым ліку Браніслаў Тарашкевіч, які 1 ліпеня 1921 года стварыў у Вільні Таварыства беларускай школы. У Сярэдняй Літве паўсталі 186 беларускіх школаў і настаўніцкая гімназія ў Барунах. Але ў сакавіку 1922 года самаабвешчаная дзяржава на чале з Жалігоўскім спыніла сваё існаванне і ўвайшла ў склад Польшчы.

Як так сталася? І чым насамрэч была Сярэдняя Літва і яе кіраўнік Люцыян Жалігоўскі? Адказ шукайце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам (і коцікамі).

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.