Прыхільнікі Ціханоўскай праводзяць у Беларусі таемную акцыю? Сатырычнае шоу


Што за шыфраваныя паведамленні пачалі з’яўляцца ў Беларусі? Якой музыкі баіцца рэжым? Чым здзівіць беларускіх школьнікаў новы навучальны год? «Хай так TV» разабраўся ў навінах і запісаў песню з удзелам Аляксандра Рыгорыча.

Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава (былы скарынавіч) і Дзяніс Дудзінскі (былы нахімавец).

У новым выданні сатырычнага шоу:

  • «Новы сезон» – «Хай так TV» feat Лукашэнка
  • Школы ў РБ пачысцяць ад брытанскіх сцягаў і англамоўных песень
  • У Адміністрацыі перасядзента заселі сатаністы?
  • «Queen», «Metallica» і «Deep Purple»: класічны рок супраць вусатай дыктатуры з начосамі
  • Урок «Мая радзіма Беларусія»
  • Рэбрэндынг фаст-фуду: булачка «Майстар-клас», каўбаска «Апетытная» і соус «Сказка»
  • Раман Галоўчанка распавёў, што такое школа
  • Каго называе Георгіем Скарыной Яўген Пуставой
  • Сістэма распазнавання эмоцыяў у тэхнапарку паказала шчасце беларусаў
  • Страляніна ў міліцэйскім пастарунку
  • Да паэта Васіля Быкава далучыўся Янка Маўр
  • На Віцебшчыне таемны прыхільнік Святланы Ціханоўскай пакінуў шыфраванае пасланне
  • Помнік курыцы-грыль ля палацу Перасядзента і помнік рукавіцам у Салігорску

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK, Twitter і TikTok.

Калаж з фота: Офіс Святланы Ціханоўскай