Беларускі хор «Concordia» даў сольны канцэрт пад БЧБ


Беларускі хор «Concordia» працягвае канцэртную дзейнасць па-за межамі Беларусі. Хор даў сольны канцэрт падчас Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі ў Беластоку і быў адзіным беларускім калектывам і рэпрэзентаваў вольную Беларусь.

Беларускі класічны хор «Concordia» быў заснаваны ў 2007 г. у Менску. Пасля падзеяў 2020 года ў Беларусі большасць харыстаў з’ехала ў Польшчу і там працягвае спяваць. Нязменнаю кіраўніцаю калектыву застаецца Галіна Казіміроўская.

Рэпартаж з канцэрту падрыхтавалі аўтары цыклу «Лета ў Аб’ектыве».