Пра моцную банкаўскую сістэму, страту рынкаў і стан эканомікі пасля пандэміі


Ці магчымы эканамічны крызіс у Беларусі ў найбліжэйшыя год-два? Падрабязней у праграме «Шчыра кажучы».

2021-ы быў годам піку эканамічнага развіцця Беларусі. Беларуская эканоміка моцна перасягнула даковідныя паказнікі, але пакуль не дайшла да ўзроўню 2021-га года. 2022 год звязаны з эканамічным спадам у выніку санкцыяў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, а 2023 год быў годам дастаткова хуткага аднаўлення. Але гэта не азначае, што зніклі рызыкі эканамічнага крызісу ў найбліжэйшы час. Тлумачыць эканаміст Леў Львоўскі:

«Імавернасць крызісаў падвышаная. У нас нібыта шмат дысбалансаў назапашана ў эканоміцы. Вось адзін дысбаланс – гэта такая залежнасць ад Расеі. Што будзе з нашай эканомікай, калі раптам Расея як-небудзь прайграе выпадкова вайну? Што будзе з нашай эканомікай, калі раптам нейкім чынам узарвуцца ўсе расейскія НПЗ? Такіх рызыкаў шмат».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Беларусы пачалі зарабляць «па семсот»
  • Чыя аналітыка больш трапная – Шрайбмана ці Чалага?
  • Беларусь страціла рынкі ў Еўропе, Украіне, порт у Клайпедзе – і як дае рады?

belsat.eu