Метады 1990-х гадоў вернуцца, каб перавесці новую Беларусь на беларускую мову?


Ці дарэмна загінуў Кастусь Каліноўскі? Чаго дамагліся беларусы ў 2020 годзе? Як змяняецца самаадчуванне людзей, якія гавораць на роднай мове? Што спрацавала, а што было правалам, калі праводзілася беларусізацыя на пачатку 1990-х гадоў?

Гэта другая частка размовы з Аляксандрам Мілінкевічам, грамадскім дзеячам, дарадцам Святланы Ціханоўскай. Першая частка была прысвечаная незалежнасці Беларусі і Дню Волю:

Мова Нанова
Будзем мець праект новай Беларусі – нам будуць не спачуваць, а дапамагаць
2024.03.26 14:18

Аляксандр Мілінкевіч вельмі ганарыцца сваім унёскам у беларусізацыю Горадні.

«Беларусізацыя ў Горадні была паспяховай. Я думаю, без такой хлуслівай сціпласці скажу, што самая паспяховая беларусізацыя ўва ўсёй Беларусі на пачатку 1990-х пасля перабудовы», – кажа спадар Аляксандр.

Што забяспечыла поспех беларусізацыі ў Горадні – у нашай праграме.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядзе, як няправільны націск у слове можа змяніць сэнс выказвання.

Дабрыдзень! = Добры дзень!

Грамадскі дзеяч – рус. общественный деятель

Дарадца = саветнік

Шматлікія = многія

Моц = сіла

Лёс = будучыня

Спроба – рус. попытка

Дадаць – рус. добавить

Прапанаваць – рус. предложить

Параўноўваць – рус. сравнивать

Хваля – рус. волна

Чарговы – рус. очередной

Хістацца – рус. шататься

Крок – рус. шаг

Заўважыць – рус. заметить

Паўстанне – рус. восстание

Падрабязней = больш дэтальна

Шлях – рус. путь

Варта – рус. стоит

Небяспечна – рус. опасно

Спадзеўка = надзея

Умацоўваць – рус. укреплять

Дабрабыт – рус. благополучие

Годнасць – рус. достоинство

Каштоўнасць = цэннасць

Траўніца = народная лекарка

Пакараць – рус. наказать

Распавядаць = расказваць

Свядомасць – рус. сознание

Паспяховы – рус. успешный

Хлуслівая сціпласць – рус. обманчивая скромность

Перабудова – рус. перестройка

Вынік = рэзультат

Дзіва дзіўная – рус. чудо из чудес

Выкладаць – рус. преподавать

Дакладны – рус. точный

Прымус – рус. принуждение

Напалохаць = напужаць

Гарвыканкам – рус. горисполком

Раптам – рус. вдруг

Паветра – рус. воздух

Па сходах – рус. по собраниям

Паўнаварты – рус. полноценный

Выпрастоўвацца – рус. выпрямляться

Павольна – рус. медленно

Паслядоўны – рус. последовательный

Упэўнены – рус. уверенный

Выканаць – рус. выполнить

Грунтавацца – рус. основываться

Выключны выпадак – рус. исключительный случай

Перакананне – рус. убеждение

Пераканаць – рус. убедить

Нядзельны – рус. воскресный

Глеба – рус. почва

Памкненне – рус. стремление

Падзея – рус. событие

Могілкі – рус. кладбище

Статак – рус. стадо

Шалёны – рус. бешеный, безумный

Сумаваць – рус. грустить

Выкладчык – рус. преподаватель

Уплыў – рус. влияние

Натуральна – рус. естественно

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: president.gov.by; rawpixel.com / Freepik