NATO адпрацоўвае новыя сцэнары ля межаў Беларусі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Лукашэнка з Пуціным увядуць расейскія законы супраць беларусаў

Саюзная дзяржава Беларусі з Расеяй прабуксоўвае з аднаго боку і прасоўваецца з другога. Якія расейскія парадкі ўвядуць супраць беларусаў? Як з нас будуць рабіць расейцаў? Навошта Лукашэнка лётаў ва Узбекістан? Ці беларускае войска зраўняюць з расейскім?

NATO адпрацоўвае новыя сцэнары ля межаў Беларусі. Прапаганда Лукашэнкі напужаная

Прапаганда Лукашэнкі пужае беларусаў, што NATO адпрацоўвае сцэнары Трэцяй сусветнай вайны. Навошта на самой справе арганізуюць вучэнні «Непахісны абаронца 2024», самыя вялікія з 1988 года, і пры чым тут Беларусь?

Пуціну патрэбная перамога да выбараў. Дзе Расея рыхтуе магутны ўдар?

Уладзіміру Пуціну патрэбная ваенная перамога, якая дапоўніць прагназаваны трыумф на прэзідэнцкіх выбарах. Інстытут вывучэння вайны (ЗША) паведамляе, што Расея сабрала каля 60 тысяч рэзервістаў для наступу ва Украіне. Ці так гэта, дзе сканцэнтраваныя сілы і ці змогуць яны зрабіць падарунак гаспадару Крамля ў патрэбны тэрмін?

Расеі патрэбная новая вайна Азербайджану супраць Арменіі. Інтэрв’ю з Тыгранам Хзмалянам

Галоўная мэта Расеі на паўднёвым Каўказе – прабіць рукамі калідор праз тэрыторыю Арменіі для Азербайджану. Так мяркуе Тыгран Хзмалян, старшыня Еўрапейскай партыі Арменіі. Кіраўніцтва Арменіі не давярае Расеі ў сферы абароны і шукае альтэрнатыўныя варыянты. Ці Арменія выдасць рэжыму Лукашэнкі беларуса, якога затрымалі на мяжы з Грузіяй за ўхіленне ад службы ў войску.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu