Лукашэнка стварае праблемы Кітаю. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Аляксандр Лукашэнка нечакана паляцеў у Кітай: якія праблемы ён стварае Сі Цзінь Піну? ЗША мяняюць сваю палітыку ў дачыненні Беларусі? Ці ўсе варыянты вызвалення беларускіх палітычных вязняў ужо выкарысталі? Прэзентацыя новай канцэпцыі для вызвалення палітвязняў у Беларусі – у «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою. Госць у студыі – палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Чаму Лукашэнка тэрмінова наведаў Кітай?

Лукашэнка паляцеў з кліматычнага саміту ў Эміратах не ў Менск, а ў Пекін. Раней яго не запрасілі на юбілейны саміт кітайскай стратэгічнай ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях». Чаму Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Кітай другі раз сёлета? Сюжэт Надзеі Бельскай.

Дзмітрый Балкунец каментуе візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Паводле палітолага, Лукашэнка стварае праблему Кітаю. Ягоны візіт можа быць звязаны з перамовамі Джо Байдэна з Сі Цзінь Пінам.

Пакуль Лукашэнка ў Пекіне – Ціханоўская ў Вашынгтоне

ЗША пачалі стратэгічны дыялог з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Натуральна, раней таксама былі кантакты і Вашынгтон падтрымліваў беларусаў. Аднак менавіта стратэгічная супраца пачынаецца толькі цяпер. Злучаныя Штаты гатовыя падтрымліваць наш марш да незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Пра што Святлану Ціханоўскую распытвалі амерыканскія кангрэсмены, а таксама – які ў гэтым дыялогу інтарэс ЗША? Каментуюць Павел Латушка і Вадзім Мажэйка.

Дзмітрый Балкунец каментуе візіт дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў у ЗША і пачатак стратэгічнага дыялогу. Палітолаг не чакае, што ЗША зменяць палітыку Лукашэнкі.

Беларуска-нямецкі Менскі форум у Берліне пад дэвізам «Узняць беларускі голас у Еўропе»

Раней гэтая штогадовая канферэнцыя праходзіла ў Беларусі. Аднак пасля 2020 года арганізатары заявілі, што не вернуцца ў Беларусь, пакуль там не вызваляць усіх палітзняволеных. Нямецкі арганізатар прывітаў удзельнікаў словамі «Жыве Беларусь!», а расейскай мовы ўпершыню не было сярод працоўных на форуме. Удзельнікі падрыхтавалі рэкамендацыі для абароны беларускай мовы і культуры, вызвалення і рэабілітацыі палітычных вязняў, падтрымання беларускіх медыяў. На месцы працаваў Сяргей Пеляса, а Вольга Міцкевіч падрыхтавала сюжэт.

Хто і як можа зацікавіць Лукашэнку ў вызваленні палітычных вязняў?

Сяргей Пеляса і Дзмітрый Балкунец разважаюць пра новую канцэпцыю для вызвалення палітзняволеных. У працы над ёй яны бралі ўдзел падчас Менскага форуму ў Берліне.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu