Беларускія фермеры вырабляюць сыры пад Кракавам


Сырную талерку з 10 відамі сыроў вырабляюць сужэнцы Юлія і Аляксей. Беларусы пераехалі ў Польшчу разам з коньмі ды сабакамі, а коз і авечак набывалі ўжо на чужыне.

Цяпер статак яшчэ фармуецца, але ўжо дастатковы для невялікай вытворчасці. Свае сыры беларусы дасылаюць па ўсёй Польшчы і ў некаторыя іншыя краіны. Пакаштаваць вырабы можна і непасрэдна на ферме: па нядзелях гаспадары ладзяць сырныя дэгустацыю ды знаёмства з жывёлаю.

Вытворчасцю сыроў Юля займаецца разам з мужам. Яны пачалі гэтую справу яшчэ ў Беларусі, калі ў 2015 пераехалі з Менску на хутар пад Браславам. Іх спецыялізацыя – гэта сыры з плесняй, якія, як ні дзіўна, былі папулярныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў час ВКЛ. Пасля пераезду Юлі з мужам давялося пачынаць усё з нуля. Фермераў вельмі моцна падтрымоўваюць кліенты, якія таксама пераехалі ў Польшчу.

Глядзіце рэпартаж з цыклу «Лета ў «Аб’ектыве», каб даведацца больш.

Фота вокладкі: Скрыншот «Белсат»