Сілавікі ўварваліся ў кватэру, самі вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. За што 2 гады адсядзеў беларускі мастак? Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».
Мастака Данілу Ганчарова затрымалі нібыта за адміністраванне чату і засудзілі на два гады за ўдзел у маршах ды перасыланне інфармацыі ў Telegram.
«Трэба ісці да канца з чыстым сумленнем. З такім настроем я правёў, як высветлілася пасля, два гады. Больш за ўсё мяне здзівіла, наколькі за гэтыя два гады Менск стаў чужы. Там не засталося нічога, па чым я сумаваў, пакуль адбываў тэрмін. Усё гэта знікла. Ён халодны, людзі нібыта сталі баяцца адно аднаго».
Цяпер беларус спрабуе аднавіць жыццё ў Варшаве, дзе працягвае займацца тэатральнымі перформансамі і маляваць.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»: