Палямон. Заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага з Рымскай імперыі. Міф ці рэальнасць?


Палямон з Рымскай імперыі збег ад імператара Нэрона, дабраўся да Нёмну і даў пачатак дынастыі Палямонавічаў. Так распавядаў летапіс Вялікага Княства Літоўскага. Як узнік міф пра заснавальніка ВКЛ і пры чым тут Францыск Скарына? Новыя «Вусы Скарыны».

Пасля таго, як Вялікае Княства Літоўскае ў XV стагоддзі стала адным з наймагутнейшых дзяржаваў Еўропы, пачаўся ідэалагічны пошук таго, што гэта за дзяржава і на чым яна грунтуецца. У выніку быў створаны твор «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», у другой рэдакцыі якой з’явіўся міф, што тутэйшая ліцвінская шляхта – нашчадкі Рымскай імперыі, а не Рурыкавічаў, як гэта было ў выпадку старабеларускай шляхты. Паходжанне грала вялікую ролю для легітымнасці ўлады, таму такая казка стала ўспрымацца за праўду, тым больш што піяр-тэхналогіі такога кшталту былі шырока пашыраныя на еўрапейскім кантыненце.

Вусы Скарыны
Войшалк. Як гісторыя ВКЛ ледзь не скончылася на самым пачатку
2023.02.20 17:05

«Жыў у Рыме (так-так, у тым старажытным Рыме) у часы імператара Нэрона такі патрыцый – Палямон. Імператар Нэрон, як вядома, быў шаленцам: перыядычна забіваў сваіх падданых, нягледзячы на статус і ўзнагароды, спаліў Рым, нават матку сваю. Палямон не стаў чакаць чарговага прыступу шаленства свайго імператара. Ён сабраў пяцьсот сваіх сябрукоў, жонку з дзецьмі, сеў на карабель і адправіўся ў палітычную эміграцыю. Абплылі яны Еўропу па коле, зайшлі ў Балтыйскае мора і ў нейкі момант убачылі прыгожае вусце ракі. Гэта быў Нёман. Палямон падняўся па Нёмне ўверх і ўбачыў, што навакольныя землі багатыя дзічынай. А таму захацеў застацца і назваў гэтыя землі Жамойціяй, або па-славянску – «нізкаю зямлёю», – пераказвае міф пра Палямона і Палямонавічаў Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Вусы Скарыны
Што схаваў Францыск Скарына ў сваім партрэце
2022.09.05 18:02

Як легенда пра Палямона стала козырам літоўскай эліты ў адносінах з рускай (старабеларускай) элітаю і як да з’яўлення гэтай легенды мог спрычыніцца Францыск Скарына?

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.