Лагодны воўк – адлюстраванне беларускага характару? Маляваныч пра беларускую мультыплікацыю 


Дзед Барадзед, Маляваныч, Калыханка – словы, знаёмыя кожнаму беларусу, ад якіх сыходзіць цяпло. Мультфільмы – адзін з інструментаў беларусізацыі і ўкраінізацыі з маленства, таму мове і зместу мультфільмаў заўжды надаецца вялікая ўвага.

Як Украіна дэсаветызавала і дэрусіфікавала кантэнт для дзетак, і што з гэтага атрымалася ў незалежнай Беларусі? Пра мінулае, сёння і будучыню беларускіх і украінскіх мультфільмаў – у новым выданні праграмы «Бязвіз» з Вітаўтам Сіўчыкам і Тэцянай Іваньскай.